Форум фотографов.
https://forum.znyata.com/

Сад Венеры / выставка


https://forum.znyata.com/viewtopic.php?f=12&t=10630
Страница 1 из 1

Sergey Mikhalenko [ 10 июн, 09 12:34 ]
Сад Венеры / выставка

Выставка продлится до 28 июня 2009 г.

ПРЭС-РЭЛІЗ

3 чэрвеня 2009 года, а 17 гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі «Палац мастацтва» (вул. Казлова, д. 3) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Рэспубліканскай мастацкай выставы «Сад Венеры».

Аголенасць – вечны сюжэт мастацтва: статуэткі “палеалітычных Венер” вядомы нам яшчэ з каменнага веку. Аднак доўгі час увасабленне аголенай натуры абумоўлівалася міфалагічнымі ці рэлігійнымі рамкамі, падобныя выявы то ўздымаліся да сакральных вышынь, то выціскаліся на маргіналіі мастацкага працэсу. Цела як аб’ект мастацкага сузірання з’яўляецца ў гісторыі надзіва позна. Мінулае стагоддзе асабліва пашырыла межы жанру: развіваецца як гарманічны тып “ню”, які атрымлівае нябачную дагэтуль свабоду пластычнага вырашэння, так і экспрэсіўны, які праз дысгармонію вобразаў агаляе трагізм чалавечага існавання.

У беларускім мастацтве гісторыя “ню” не мае такой багатай традыцыі свайго развіцця. Тым большае поле для эксперыменту раскрываецца перад творцамі. Гармонія ці экспрэсія, жыццярадасная дэкаратыўнасць, іронія ці псіхалагізм – пошукі мастакоў пралягаюць па самых розных кірунках. “Ню” застаецца жанрам, які лучыць нас з класікай, адначасова ён дае магчымасць творцу быць актуальным і сучасным. Бо чалавек як ён ёсць -- па-за вопраткай і антуражам, пазбаўлены культурных і сацыяльных “прывязак”, заўсёды будзе цікавіць мастака і яго гледача.

Алеся Белявец, мастацтвазнаўца.



Выставу наведаць можна будзе:
з 3 па 28 чэрвеня 2009 года,
з 11.00 да 19.00, акрамя панядзелка.


Сад Венеры / выставка