Форум фотографов.
https://forum.znyata.com/

Панна DOLL/Я / Галіна Дзмітрук i Мікалай Мамінаў


https://forum.znyata.com/viewtopic.php?f=12&t=12569
Страница 1 из 1

-=Elena=- [ 24 сен, 09 11:22 ]
Панна DOLL/Я / Галіна Дзмітрук i Мікалай Мамінаў

Лялечная рэальнасць і мроі з фатаграфічнай дакладнасцю.

Аўтарскі праект майстра інтэр’ернай лялькі Галіны Дзмітрук – “Панна DOLL/Я” і выбраныя працы фотамастака Мікалая Мамінава – з 30 верасня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.


doll.jpg [ 89.8 Кб | Просмотров: 355 ]


Сутнасць праекту: проціпастаўленне фантазійных вобразаў аўтарскай інтэр’ернай лялькі і мастацкага фота, сінтэз “спыненага жыцця” і “мрояў, увасобленых у скульптуры”.

Мікалай Мамінаў – прафесійны фотамастак, аператар кіно і ТБ – аўтар уласнастворанага стылю “NovaCity” – вядомы аматарам сучаснай фатаграфіі па аўтарскіх беларускіх і замежных фотапраектах, аўтар 4-х персанальных выставак. Фотаздымкі экспануюцца ў Беларусі, Расіі, Англіі, Францыі, Амерыцы.

Галіна Дзмітрук – майстар аўтарскай інтэр’ернай лялькі, брала ўдзел больш як у 10-ці міжнародных і рэспубліканскіх выстаўках. Яе лялькі знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Швейцарыі, ЗША.

Большасць лялек і фотаздымкаў, якія прадстаўлены ў праекце “Панна DOLL/Я”, глядач убачыць упершыню.
Трэш, крыху гламуру і "голы" талент.

Запрашаем з 1 па 13 кастрычніка 2009 года ў Літаратурны Музей Максіма Багдановіча: Мінск, вул. Багдановіча, 7а; з 10:00 па 19:00.

Афіцыйнае адкрыццё: 30 верасня а 18-ай гадзіне.

Источник: znyata.com

Комарова Евгения [ 24 сен, 09 21:23 ]
Re: Панна DOLL/Я / Галіна Дзмітрук i Мікалай Мамінаў

Сколько интересных событий в Минске, и не только, вы открываете!!!
Где раньше были мои глаза?....... *WALL*

Al Pacino [ 24 сен, 09 21:35 ]
Re: Панна DOLL/Я / Галіна Дзмітрук i Мікалай Мамінаў

Комарова Евгения писал(а):
Сколько интересных событий в Минске, и не только, вы открываете!!!
Где раньше были мои глаза?....... *WALL*

Зачем себя корить-то? У нас где-то ещё освещаются подобные события кроме как тут?


Панна DOLL/Я / Галіна Дзмітрук i Мікалай Мамінаў