форум фотографов - разговоры о фото
на главную ZНЯТА
Форум Фотографов в Беларуси

 




Автор Сообщение
Сообщение  БАЛТЫЙСКІ ШЛЯХ / 18.02-14.03.2010
 
[Не в сети] Site Admin

Аватара пользователя

Сообщения: 5357
Откуда: Минск
Камера: Canon

Профиль

БАЛТЫЙСКІ ШЛЯХ

Адкрыццё выставы: 18.02 а 17 гадзiне
18.02-14.03.2010
Нацыянальны гiстарычны музей Рэспублiкi Беларусь
(Мiнск, вул. К.Маркса, 12)

БАЛТЫЙСКІ ШЛЯХ – гэта жывы ланцуг, які аб’яднаў народы трох краін у іх імкненні да СВАБОДЫ

23 жніўня 1989 г.

Комментарий к файлу: Балтыйскі шлях
Балтыйскі шлях
Baltic_Way_Poster.jpg [ 353.29 Кб | Просмотров: 119 ]


Што такое Балтыйскі шлях?

Балтыйскі шлях - гэта ўнікальная, мірная масавая дэманстрацыя, якая адбылася 23 жніўня 1989 г., калі больш за мільён чалавек стварылі жывы ланцуг даўжынёй больш за 600 кіламетраў, які аб’яднаў народы трох прыбалтыйскіх дзяржаў - Эстоніі, Латвіі і Літвы - у іх імкненні да свабоды.

Дэманстрацыя адбылася ў сувязі з пяцідзесяцігоддзем падпісання нямецка-савецкага Пакта аб ненападзенні ў 1939 г. і сакрэтнага пратаколу да яго, у якім размяркоўваліся сферы інтарэсаў бакоў ва Ўсходняй Еўропе, што пацягнула за сабой акупацыю і анексію прыбалтыйскіх дзяржаў. Пасля таго, як савецкі рэпрэсіўны рэжым спыніў сваё функцыянаванне ў выніку рэформаў, ініцыяваных Міхаілам Гарбачовым, ідэя ўзнаўлення дзяржаўнай незалежнасці набыла рэальныя абрысы. 23 жніўня 1988 г., калі тысячы людзей у Вільнюсе, Рызе і Таліне заклікаліся да ўдзелу ў мітынгах, была апублікаваная сутнасць нямецка-савецкіх пактаў і сакрэтных пратаколаў да іх. Увесну 1989 г. на З'ездзе народных дэпутатаў СССР прадстаўнікі трох прыбалтыйскіх дзяржаў запатрабавалі правядзення аналізу законнасці нямецка-савецкіх пактаў і сакрэтных пратаколаў. Была створана даследніцкая камісія, дзейнасць якой, аднак, прасовалася павольна. Падчас рэформаў, якія праводзіліся ў Савецкім Саюзе, нацыянальныя рухі і дэмакратыі атрымлівалі недастатковую падтрымку. У такой сітуацыі на 23 жніўня 1989 г. была запланаваная масавая дэманстрацыя па ініцыятыве нацыянальных рухаў трох прыбалтыйскіх дзяржаў: Народны фронт Эстоніі: Rahvarinne, Народны фронт Латвіі і Літоўскі рух за перабудову: Sąjūdis.

Балтыйскі шлях стаў беспрэцэдэнтным актам салідарнасці, які прыцягнуў да сабе велізарную ўвагу ва ўсім свеце. Балтыйскі шлях паказаў, што народы трох прыбалтыйскіх краін, незалежна ад нацыянальнасці, здолелі арганізаваць агульнае мерапрыемства, якое аб'яднала людзей у іх імкненні да волі. Вялізны жывы ланцуг, а таксама моцная міжнародная падтрымка, накіраваная на апублікаванне гістарычных фактаў, вымусіла З'езд народных дэпутатаў СССР прызнаць нямецка-савецкія пакты і сакрэтныя пратаколы да іх юрыдычна незаконнымі 24 снежня 1989 г. Гэта рашэнне павялічыла магчымасці нацыянальнага самавызначэння народаў Эстоніі, Латвіі і Літвы і стала вырашальным фактарам для дэмакратычных рухаў па ўсім Савецкім Саюзе.

Якая спадчына Балтыйскага шляху?

Дакументальная спадчына Балтыйскага шляху ўяўляе сабой вялікі архіў дакументаў, звязаных з дадзенай гістарычнай падзеяй. Найбольш важныя дакументальныя сведчанні Балтыйскага шляху, якія ў цяперашні час захоўваюцца ў Нацыянальных архівах Эстоніі, у Музеі народнага фронту Латвіі і ў Цэнтральным дзяржаўным архіве Літвы, намінаваныя балтыйскімі краінамі на ўключэнне ў Рэгістр ЮНЭСКА "Памяць свету" - спіс бібліятэчных калекцый і архіўных матэрыялаў, якія маюць міжнародную істотнасць. Рашэнне аб уключэнні дакументаў у рэгістр будзе прынята ў ліпені 2009 г. Падрыхтоўка да ўключэння ў рэгістр пачалася ў 2005 г., калі група экспертаў з Эстоніі, Латвіі і Літвы прыступіла да вывучэння дадзенай ініцыятывы, праводзячы кансультацыі з экспертамі з Польшчы і Нямеччыны.

У склад Балтыйскай групы ўвайшлі прадстаўнікі Нацыянальных архіваў, Нацыянальных бібліятэк, Міністэрстваў культуры, Нацыянальных камітэтаў па праграме "Памяць свету", Нацыянальных камісій па справах ЮНЭСКА, Музея Народнага фронту Латвіі і Музея акупацыі Эстоніі. Вылучэнне намінацыі стала магчымым дзякуючы актыўнаму садзейнічанню з боку наступных асоб: др. Чэславас Лаўрынавічус, др. Уладас Сірутавічус, Ларэта Чаплінскенэ, Інга Візгірдзенэ, Анганіта Рупшытэ, Аста Дзірмайтэ і Дангуоле Рэйкайтэ з Літвы; Мары Сійнэр, др. Індрэк Юр’ё, Іві Томінгас, Хэйкі Ахонэн, Дорыс Карэва і Маргіт Сійм з Эстоніі; Андрыс Вілкс, Мэлдра Усэнко, Алдзіс Путэліс, Андрэйс Васільеўс, Улдзіс Страўюмс, Інта Рудзітэ, Валдзіс Муктупавэлс, Роландс Озалс і Аніта Вайвадэ з Латвіі; праф. Войцех Фалькоўскі, Уладзіслаў Стэпняк і Томаш Камароўскі з Польшчы, а таксама Крысціна М. Мэркель з Нямеччыны. Акрамя гэтага, нацыянальныя камісіі па справах ЮНЭСКА трох Балтыйскіх краін выказваюць падзяку Абдэль-Азізу Абіду і Джой Спрынгер з Сакратарыята ЮНЭСКА за карысныя тэхнічныя заўвагі па працэсе вылучэння намінацыі.

Больш падрабязная інфармацыя аб намінацыі прыведзена на інтэрнэт-старонцы http://www.balticway.net

Што такое Рэгістр "Памяць свету"?


Рэгістр "Памяць свету" - гэта частка праграмы ЮНЭСКА "Памяць свету", спіс дакументальнай спадчыны міжнароднай важнасці. Занесеная ў рэгістр дакументальная спадчына адпавядае крытэрыям адбору ЮНЭСКА, якія датычацца азначэння міжнароднай важнасці і агульначалавечай каштоўнасці дакументаў. Па стане на 2008 г. у рэгістр было ўключана 158 калекцый, прадстаўленых 67 рознымі краінамі.

Рэгістр "Памяць свету" з'яўляецца, верагодна, найбольш прыкметнай часткай Праграмы ЮНЭСКА "Памяць свету". Праграма была ініцыяваная ў 1992 г. з мэтай прадухілення страты дакументальнай спадчыны і наступлення г.зв. калектыўнай амнезіі. Дадзеная праграма з'яўляецца мерай па захаванні каштоўных архіўных матэрыялаў і бібліятэчных калекцый ва ўсім свеце і накіраваная на забеспячэнне як мага шырэйшага распаўсюджванні інфармацыі аб іх. Дакументальная спадчына з'яўляецца калектыўнай памяццю народаў свету, якая адлюстроўвае эвалюцыю думкі, адкрыццяў і дасягненняў чалавечага грамадства. Яна з'яўляецца спадчынай мінулага, якую трэба захаваць для цяперашняй і будучай сусветнай супольнасці.

Праграма "Памяць свету" мае тры асноўныя мэты:

(1) Садзейнічанне захаванню сусветнай дакументальнай спадчыны пры дапамозе найбольш падыходзячых метадаў.
(2) Забеспячэнне раўнапраўнага доступу карыстальнікаў да дакументальнай спадчыны.
(3) Падвышэнне дасведчанасці сусветнай грамадскасці аб існаванні і значнасці дакументальнай спадчыны.

Больш падрабязная інфармацыя прыведзена на інтэрнэт-старонцы http://www.unesco.org


Baltic_Way_photo_1.jpg [ 210.91 Кб | Просмотров: 115 ]

Балтыйскі шлях на Кастрычніцкім мосце (сёння — Каменны мост).
Рыга (Латвія) была цэнтральным геаграфічным пунктам ланцуга,
менавіта таму сцягі трох Балтыйскіх дзяржаў лунаюць на цэнтральным мосце
Рыгі праз раку Даўгава. 23-га жніўня 1989 г. Фатограф Вілхелмс Міхайлоўскіс.

Комментарий к файлу: Балтыйскі шлях
Балтыйскі шлях
Baltic_Way_photo_2.jpg [ 275.59 Кб | Просмотров: 99 ]

Балтыйскі шлях каля г. Цэсіс (Латвія).
Здымак з верталёта. 23-га жніўня 1989 г.
Фатограф Айварс Лепіньш.

Комментарий к файлу: Балтыйскі шлях
Балтыйскі шлях
Baltic_Way_photo_3.jpg [ 152.43 Кб | Просмотров: 119 ]

Балтыйскі шлях на шашы да Пскова (Расія).
Здымак з верталёта, 23-га жніўня 1989 г.
Фатограф Айварс Лепіньш.

_________________
дорогу осилит идущий...


 
 11 фев, 10 15:08
Сообщение  БАЛТЫЙСКІ ШЛЯХ / 18.02-14.03.2010
 
[Не в сети] Zнята Team

Аватара пользователя

Сообщения: 1375
Откуда: планета Земля

Профиль

фотоотчет с открытия выставки





Baltic_Way_01.jpg [ 144.02 Кб | Просмотров: 105 ]


Baltic_Way_02.jpg [ 145.34 Кб | Просмотров: 115 ]


Baltic_Way_03.jpg [ 125.95 Кб | Просмотров: 117 ]


Baltic_Way_05.jpg [ 142.8 Кб | Просмотров: 104 ]


Baltic_Way_06.jpg [ 165.77 Кб | Просмотров: 111 ]


Baltic_Way_07.jpg [ 138.63 Кб | Просмотров: 106 ]


Baltic_Way_08.jpg [ 117.7 Кб | Просмотров: 101 ]


Baltic_Way_09.jpg [ 160.21 Кб | Просмотров: 99 ]


Baltic_Way_10.jpg [ 167.76 Кб | Просмотров: 121 ]

_________________
Здесь и сейчас
 
 18 фев, 10 23:33
Показать сообщения за:  Поле сортировки  
Начать новую тему Ответить на тему  БАЛТЫЙСКІ ШЛЯХ / 18.02-14.03.2010

 


Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: Majestic-12 [Bot] и гости: 7


Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете добавлять вложения


  



Форум Фотографов в Беларуси
© 2004 - 2019  
znyata.com
Scripts based on phpBB © phpBB Group

  
Связаться с администрацией можно,
с 11-00 до 17-00 по телефону:
(+375 33) 334-01-71

Бизнес портрет в Минске
FotoSale.by – фотомагазин в Минске
Портретная фотосессия в Минcке