Форум фотографов.
https://forum.znyata.com/

Фотаконкурс: “Смалявічы, Як гэта было даўно”


https://forum.znyata.com/viewtopic.php?f=12&t=28130
Страница 1 из 1

SmaliavichyBY [ 14 фев, 12 23:29 ]
Фотаконкурс: “Смалявічы, Як гэта было даўно”

ИзображениеГарадскі партал Смалявічаў www.Smaliavichy.by аб’яўляе новы фотаконкурс “Смалявічы, Як гэта было даўно”. Ідэя конкурсу — сумясціць выяву ці фотаздымак свайго дзяцінства (ці недалекага мінулага) з сенняшнім пейзажам ці асяроддзем. Ваш фотаздымак пакажа, наколькі змянілася асяроддзе, ваша стаўленне да яго. Ваш удзел пакажа, што вам істотна тое, як развіваецца горад і ці атаясамліваеце Вы сябе часткай Смалявічаў.

На новы фотаконкурс нас натхніў праэкт Dearphotograph (http://dearphotograph.com/). Яго ідэя простая: людзі бяруць свае фотаздымкі, зробленыя шмат гадоў таму, вяртаюць на тое ж месца і робяць здымак старой фатаграфіі на фоне сённяшніх дэкарацый. У кожнага кадра ёсць свой пастскрыптум. Фотаздымак так сапраўды ўпісваецца ў кампазіцыю новага здымка, што супадаюць нават дэталі — абрысы дарог, будынкаў, элементы прыроды і г.д.

У конкурсе гарадскога партала Смалявічаў могуць прыняць удзел фотаздымкі, выкананыя па ідэі фотапраекта Dearphotograph: гэта значыць у іх мусяць быць выява значнай для вас, але мінулай, падзеі на фоне сучаснага асяроддзя Смалявічаў і мясцін яго раёна. Абавязкова трэба пазначыць, чым значны для вас фотаздымак, які Вы трымаеце. Фотаздымкі з апісаннем дасылайце на адрэсу goradnasz@gmail.com ці праз форму http://smaliavichy.by/2011/11/smalyavic ... ylo_dauno/.

Такім чынам, мы жадаем паказаць, (а) наколькі змянілася асяроддзе Смалявічаў за часы, калі вы сталі дарослымі, (б) наколькі змянілася стаўленне да горада ў Вас, (в) што вы частка гісторыі Смалявічаў.
Таму у гэтым конкурсе з кожнай сваёй працай Вы звяртаецеся да горада, распавядаеце гісторыю вашага фотаздымка гораду і складаеце легенду Смалявічаў сваімі маленькімі падзеямі.

Працы прымаюцца да 15 лістапада 2012 года. Галоўны прыз – гэта фотаздымач. Цікавыя працы будуць таксама ўзнагароджаны прызамі і з іх будзе складзены каляндар для Смалявічаў. Лепшыя працы мы дашлем на праект Dearphotograph (http://dearphotograph.com/).

Ацэньваць фотаконкурс будзе прафесіянальнае журы.

Фотапроект «Dear Photograph« прыдумаў 21-летні канадзец Тэйлар Джонс. Перабіраючы скрыні са старымі фатаграфіямі, ён знайшоў здымак брата, зроблены шмат гадоў таму назад у тым жа пакоі, у якім Тэйлар знаходзіўся ў той момант. Тэйлар сумясціў старую фатаграфію з новым становішчам і зрабіў фота. Вынік натхніў яго на стварэнне грандыёзнага фотапраекта, у якім зараз бяруць удзел людзі з розных куткоў зямлі.

Па версіі часопіса “Time” фотапроект «Dear Photograph» уваходзіць у спіс 50 лепшых сайтаў 2011 гады. Гэта рэсурсы самай рознай тэматыкі: і музычныя, і спартовыя, і навінавыя. У шматлікіх з іх няма аналагаў у краінах СНД.


Фотаконкурс: “Смалявічы, Як гэта было даўно”