Форум фотографов.
https://forum.znyata.com/

[фотовыставка] ПАДАРОЖНЫЯ НАТАТКІ. ЕЎРОПА


https://forum.znyata.com/viewtopic.php?f=12&t=3568
Страница 1 из 1

Sergey Mikhalenko [ 07 дек, 07 21:29 ]
[фотовыставка] ПАДАРОЖНЫЯ НАТАТКІ. ЕЎРОПА

ПАДАРОЖНЫЯ НАТАТКІ. ЕЎРОПА
VI Міжнародны тэматычны выставачны проект

Адкрыццё выстаўкі ў прысутнасці мастакоў адбудзецца
18 снежня ў 17.00 у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва
(Мінск, пр. Незалежнасці, 47)

18.12.2007 – 20.01.2008 Мінск, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва
24.1. – 7.3.2008 Гомель, Карцінная галерэя Г.Х.Вашчанкі
13.3. – 20.4.2008 Магілёў, Абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава
24.4. – 31.5.2008 Гродна, Дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей
5.6. – 6.7.2008 Баранавічы, Выставачная зала Краязнаўчага музея
10.7. – 31.8.2008 Брэст, Музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» і
Абласны краязнаўчы музей
4.9. – 5.10.2008 Полацк, Мастацкая галерэя

Мастакі – удзельнікі праекта: Юрый Алісевіч, графіка (Беларусь); Томас Будрыс, фатаграфія (Літва); Аляксандр Вахрамееў, графіка (Беларусь); Рышард Збігнеў Карчмарскі, фатаграфія (Польшча); Енц Олаф Ластхейн, фатаграфія (Швецыя); Лукаш Левандоўскі, графіка (Польшча); Томас Майер, фатаграфія (Польшча); Ені Ульрыка Ольсан, графіка (Швецыя); Марцін Росваг, фатаграфія (Германія); Кястуціс Стошкус, фатаграфія (Літва)

У шосты раз Інстытут імя Гётэ ў Мінску разам з партнёрамі – Польскім інстытутам ў Мінску, Пасольствам Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Шведскім Інстытутам і Мінскім аддзяленнем Пасольства Швецыі ў Маскве – арганізуе міжнародны тэматычны выставачны праект.
Традыцыя апісання падарожжаў існуе спрадвеку. На змену зжаўцелым паштоўкам, скручаным па краях малюнкам, альбомам замалёвак прыйшлі кнігі з ілюстрацыямі, альбомы фотаздымкаў. Яшчэ гадоў трыццаць-сорак таму фотааматары з цяжкасцю здабывалі ГДР-аўскую слайдавую стужку «Орвахром» і чаравалі доўгімі зімовымі вечарамі над слайдамі і дыяпраектарам. Потым з'явіліся першыя стужкавыя «мыльніцы», стаў даступным друк каляровых фотаздымкаў. Фоталабараторыі захлыналіся ад заказаў на друк фотаздымкаў кшталту «я на фоне пірамід» ці «я ў бассейне турэцкага гатэля». Пасля шырокага ўваходжання ва ўжытак «лічбы», кішэнных дыгітальных фотаапаратаў, кадры сталі тысячамі «заганяцца» у памяць хатняга кампутара.
Паскарэнне тэхналогій непазбежна вядзе да паскарэння жыцця. Шлях, які некалі займаў тыдзень, цяпер пераадольваецца за дзень на машыне, за дзве гадзіны палёта. І зусім нямногім прыйдзе ў галаву ідэя спыніцца на паўгадзіны, кааб замаляваць ці зняць нешта незвычайнае і цікавае.
Падарожныя нататкі – спосаб перадачы аўтарскіх адчуванняў. Прыступаць да іх трэба адразу ж, пакуль жывыя непасрэдныя ўражанні, ці, насупраць, праз значны адрэзак часу, калі адсеюцца захапленні імгненнасці і памяць захавае толькі тое, што не забываецца.
Падарожжа – больш чым акт руху наперад. Гэта новыя ўражанні, іншая фонавая музыка, іншы пейзаж за акном. Падарожныя нататкі – памяць пра рэзкія цені на белым вапняку, пра сонца, якое закатваецца за круглае лясное возера, пра шоргаты лесу, пра спаўзанне стрэлкі спідометра направа на роўным палатне аўтабана…
Падарожныя нататкі, створаныя мастаком, – гэта заўсёды інтэрпрэтацыя рэчаіснасці. Прычым не абавязкова аб'ектыўная. Здаецца, што можа быць больш аб'ектыўным за фатаграфію? Але насамрэч кожнае мастацкае фотадаследаванне суб'ектыўнае. Як суб'ектыўна і даследаванне графічнае, нават калі яно зроблена з натуры. Той момант, калі мастак націскае кнопку фотаапарата ці праводзіць лінію у альбоме, больш не паўторыцца. Таму прадстаўленыя работы – перш за ўсё падзея эмацыйная, і толькі потым інфарматыўная. Індывідуальнае ўспрыманне ўбачанага перадаецца пры дапамозе свабоднай кампазіцыі і неабмежаванасці тэматыкі. Уражанні аўтара – гэта знакі прыпынку ў тэксце, які неабходна скласці так, каб ён быў зразумелы гледачу.

Кацярына Кенігсберг, куратар праекта

Інфармацыйная падтрымка праекта: Інтэрнэт-партал OPEN.BY, БГА “Фотамастацтва”, часопіс “Фотамагія”, выдавецтва “Рыфтур”, Літоўскі нацыянальны музей, Інтэрнэт-праект “Мінск аўтамабільны”, Рэно-клуб Беларусь

Валерий Лобко [ 10 дек, 07 16:24 ]

ПАДАРОЖНЫЯ НАТАТКІ. ЕЎРОПА
VI Міжнародны тэматычны выставачны проект

Позвольте мне еще пресс-релиз добавить выборочно…

Moskva
Sektionskontoret i Minsk

На адкрыцці выставы са шведскага боку будзе прысучнічаць фатограф Енц Олаф Ластхейн.

Інфармацыя пра шведскіх удзельнікаў выставы “Падарожныя нататкі. Еўропа”.

Джэні Ольсан – мастачка-графік
Джэні Ольсан нарадзілася ў 1973 годзе. Жыве ў Стакгольме.

У 1999 годзе Джэні Ольсан скончыла Школу мастацкай графікі ў Стакгольме. Пазней выстаўлялася ў галерэі “Ларс Хельм” у Карлштадзе, у Шведскай асацыяцыі графікаў у Стакгольме, у Міжнародным цэнтры мастацкай графікі ў Марыефрэдзе, у галерэі “Нордэнс Люс” і ў іншых месцах.

Творы Джэні ў нечым мінімалістычныя, сціслыя ды строгія. Тым не менш яны змяшчаюць так шмат! Аўтар часта спалучае фотапалімер з тэхнікай сухой іглы ў вольнай і гарэзлівай манеры. Умела зроблены здымак прадмета, будынка, прыроды можа стаць адпраўной кропкай для далейшых каментароў у форме кароткіх нататак і фрагментаў, надрукаваных уверсе здымка з выкарыстаннем рэдкіх ліній сухой іглой.

Хуткаплыннае імгненне, злоўленае праз задымленую лінзу, выбрана ўдала, з тонкім пачуццём кампазіцыі і формы. Рэха цяперашняга трансфармавана ў колер і бачныя прадметы, якія мастак каментуе пры дапамозе сваёй уласнай мовы. Часам гэта нашэптваецца вам нібыта сакрэт паміж блізкімі сябрамі.

Джэні належыць да маладзейшага пакалення захопленых шведскіх графікаў з добра развітай і вельмі самабытнай мовай. І яна адна з тых нешматлікіх творцаў, што паслядоўна даследуе і паглыбляе гэтую мову. Гэта гучыць надзвычай шматабяцальна для тых, хто хоча бачыць яе творы ў далейшым.

Мікаэль Кільман,
мастак, графік і куратар.

Енц Олаф Ластхейн — фатограф

Нарадзіўся ў 1964 г. У перыяд з 1989 па 1992 навучаўся ў Паўночнай школе фатаграфіі ў Стакгольме, Швецыя.

Пасля працаваў вольным фатографам, жыў у Стакгольме, рыхтаваў пераважна фотарэпартажы і партрэты для часопісаў і газет, а таксама ствараў уласныя праекты.
Сябра “Агенцтва сарэбранах здымкаў”, Стакгольм.

У рамках праэкта Енц экспануюцца фотасдымкі серыі “Белае мора – Чорнае мора”.

Фатаграфічная творчасць Енца Олафа Ластхейна – гэта вынік яго актыўнай і руплівай працы па стварэнні формы, адначасова дакументальнай ды эстэтычна кангеніяльнай. Панарамы Енца адлюстроўваюць разнастайныя краявіды і іх насельнікаў. І дзесьці якраз тут, у самай сярэдзіне гэтых суровых, велічных, брудных ці рамантычных карцін існуе непрыкметная мяжа, што раздзяляе людзей. Гэта мяжа таксама здольная акрэсліць прастору, уключаючы тое, што ёсць, і тое, што яшчэ будзе. Гэта карціны пра ўсходнюю мяжу Еўрасаюза, пра жыццё ў Трансільваніі, Расіі, Беларусі і Украіне. Пра тое, што мы звыкла разумеем як сутыкненне Усхода і Захада. Карціны Енца адлюстроўваюць празрыстасць і складанасць таго, што палітычныя, каланіяльныя, вайсковыя, рэлігійныя дагматыкі і не ў апошнюю чаргу прэса спрабуюць акрэсліць і вызначыць такімі канцэптамі, як Еўропа і Азія, Усход і Захад. Мы і яны. Аднак паўсядзённасць працягваецца, вось там якраз і ідзе будзённае жыццё, якое так рэдка паказвае прэса, паколькі няспынная плынь вобразаў патрабуе палярызацыі, скрайніх ракурсаў ды хуткай ацэнкі.

Марыя Ланц

Фатограф, рэдактар фотачасопіса “Матыў”, сябра Шведскага савета па мастацтве, выкладчык Каралеўскай акадэміі мастацтваў у Стакгольме.

Uladzimir Parfianok [ 12 дек, 07 18:37 ]

кстати, вчера на заседании Правления БОО Фотоискусство резонно прозвучал вопрос (из уст самого Васильева Ю.С.): а почему в проекте нет ни одного белорусского фотографа??? что это: позиция (если не сказать: поза) куратора? на неинформированность это не похоже: Екатерина Кенигсберг ведь уже курировала "знаменитую" белорусскую фотографическую выставку в Паланге...

жаль, что вопрос так и остался без ответа...

Uladzimir Parfianok [ 18 дек, 07 22:07 ]

выставка открылась. а днем состоялась встреча со шведским фотографом в галерее Мир фото и разговор о текщем моменте в белорусской фотографии... наплыва фотографов там не наблюдалось. впрочем, как далеко не фотографическая публика присутствовала на открытии выставки в Музее современного искусства.

первые впечатления: тема "дорожных записок" достаточно избитая и оригинальностью не отличается. как говорится, не знаешь, о чем сделать выставку, сделай ее в виде дорожных заметок... но это претензия не к участникам, а к организаторам, скорее...

графика, присутствующая в изобилии на выставке, хоть и не вопиюще контрастирует с фотографическими заметками, но явно не является комплиментарным материалом. справедливости ради, отмечу бесхитростные учебные зарисовки Алисевича - при желании их можно выдать за концептуальный проект. именно они достаточно органично вписываются в фотографическое тело всего проекта.

большой интерес вызывают панорамные жанровые снимки шведского фотографа Енца Олафа Ластхейна - рискованные погружения шведа в реалии пост-советского пространства. тонки и аллегоричный фотоснимок из Минска с "дутыми" шарами...

стильные и холодные работы немца Томаса Майера - в духе дюссельдорфской фотографической школы инвентаризации всего и вся...

а другой немец Мартин Росваг и вообще ученик "инвентаризаторов" Бехеров... только вот свой иссследовательский метод он перенес на нашу белорусскую агрогородскую реальность... получилось сильно: и анализ и назидание одновременно... властьпридержащие должны съежится от такой фотосерии. наверное, в музее никто не читал сопутствующего серии текста... иначе бы ее не выставили... это хороший урок белорусским фотографам: когда есть идея в голове,ее можно реализовать в любом месте, даже в белорусской глубинке!

польские пинхоловские красивости как-то меркнут на этом фоне и выдают в их авторе далекое фотоклубовкое прошлое... красиво, но ни о чем...

литовцы тоже не очень впечатлили. просто не тех привезли, наверное. Виленские картинки Стошкуса, безусловно, хороши, но каким концом они вписаны в концепцию проекта, я так и не понял... они слишком монументальны, чтобы быть "дорожными заметками". а вынесенные в предбанник в целом неплохие и даже интерсные цветные фотографии Будриса (sic!) из белорусской глубинки так для меня и остались "отдельно взятыми картинками" - без особой связи с сопутствующими им авторскими комментариями. налицо конфликт между фоторядом и текстовой частью проекта. как там у классиков: котлеты отдельно, а мухи - отдельно... жаль, но форма хромает на обе ноги...

вообще мне показалось, что фотография и графика в этом сложном выставочном пространстве не очень подружились. фотография со своей тяжелой артиллерией реальности часто просто уничтожает графические эксперименты художников, спрятавшихся за ироническое восприятие реальности (лишь шведская участница проекта составляет исключение). и поделом!

словом, проект весь - не шедевр, но посмотреть его обязательно стоит!


[фотовыставка] ПАДАРОЖНЫЯ НАТАТКІ. ЕЎРОПА