Форум фотографов.
https://forum.znyata.com/

Нацыянальны гістарычны музей РБ, адкрыты конкурс


https://forum.znyata.com/viewtopic.php?f=12&t=46813
Страница 1 из 1

Елена Шалимо [ 10 янв, 15 12:53 ]
Нацыянальны гістарычны музей РБ, адкрыты конкурс

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь у 2015 г.
плануе падрыхтаваць перасоўную выставу, прысвечаную теме
“Беларусь і беларусы”, якая б прэзентавала краіну за мяжой.
З дадзенай нагоды, музей шукае партнёраў – дызайнераў, мастакоў,
зацікаўленых асоб і арганізацый, якія б жадалі паспрабаваць
свае творчыя сілы ў рэалізацыі праекта.
Асноўная мэта перасоўнай выставы – паказаць лёсавызначальныя падзеі,
асноўныя працэсы, этапы гістарычнага і культурнага развіцця Беларусі,
нацыянальныя асаблівасці, прадставіць беларускую нацыю як неад’емную
частку сусветнай супольнасці, а таксама пазнаёміць сусветную
грамадскасць з помнікамі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.
Выставу плануецца скласці з мабільных канструкцый, альбо
стэндаў-трансформераў, на якіх будуць размешчаны высокаякасныя выявы.
Дапамагаць у раскрыцці тэмы павінны сучасныя тэхналогіі
візуалізацыі гістарычнага матэрыяла, сродкі мультымедыя,
трансляцыі аўдыа і відэа-інфармацыі.
Падрабязней даведацца аб адкрытым конкурсе, канцэпцыі выставы,
а таксама прыняць удзел можна на сайце адзінага нацыянальнага
інфармацыйнага рэсурса icetrade.by. Заяўкі прымаюцца да пачатку лютага.
Нумар працэдуры закупкі №2014-21786
спасылка http://www.icetrade.by/tenders/all/view/210786
Кантактны тэлефон (017) 226 09 32

https://www.facebook.com/nationalhistmu ... =notify_me


Нацыянальны гістарычны музей РБ, адкрыты конкурс