Форум фотографов.
https://forum.znyata.com/

«Цішыня паверхаў». Аляксандра Саенка. 3-18 сакавiка 2017


https://forum.znyata.com/viewtopic.php?f=12&t=55693
Страница 1 из 1

-=Elena=- [ 29 мар, 17 14:23 ]
«Цішыня паверхаў». Аляксандра Саенка. 3-18 сакавiка 2017

Высокія манументальныя збудаванні - заўсёды нешта большае, чым ўтылітарная пабудова. Яны ўвасабляюць даўняе імкненне чалавецтва наблізіцца да Неба, заявіць пра сябе, пазначыць сваё месца ў гэтым свеце. Дастаткова ўспомніць біблейскую гісторыю пра Вавілонскую вежу. І сёння гарыды запоўненыя гмахамі. З іх вокнаў глядзіш на птушак пагардліва, і, здаецца, працягні руку і датыкнешся да зоркі. Вось толькі сёння іх веліч абарочваецца «фэйкам». Гледзячы ноччу на мірыяды святлівых вокнаў, варта толькі на хвіліну задумацца пра колькасць чалавечых жыццяў, спрэсаваных ў гіганцкіх шматкватэрных дамах, як становіцца жудасна. Людзі ў іх абсалютна пазбаўленыя натуральнай жыццёвай прасторы. Яны абмежаваныя чатырма сценамі, прычым добраахвотна. Бо кватэра ў новым гмаху - мяжа мараў для многіх. Падобнае месца, дзе такая ж шчыльнасць чалавечых асоб на квадратны метр - гэта могілкі. далей >>>

Изображение

Адкрыцце: 3 сакавiка, 18.00
Выстава працуе да 18 сакавiка 2017 года
Дзе: арт-галерэя «Крыга» (Гродна, вул. Савецкая, 3)


«Цішыня паверхаў». Аляксандра Саенка. 3-18 сакавiка 2017