Форум фотографов.
https://forum.znyata.com/

FotoKunst / ФотаМастацтва


https://forum.znyata.com/viewtopic.php?f=12&t=6266
Страница 1 из 1

Sergey Mikhalenko [ 18 сен, 08 18:02 ]
FotoKunst / ФотаМастацтва

Інстытут міжнародных сувязей ifa (Штутгарт)
Інстытут імя Гётэ ў Мінску

Прадстаўляюць выставу
FotoKunst / ФотаМастацтва


23 верасня – 26 кастрычніка
Мінск, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47)
Адкрыццё ў Мінску 23 верасня ў 17 гадзін

30 кастрычніка – 14 снежня
Гродна, Дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей (вул. Замкавая, 20)
Адкрыццё ў Гродне 30 кастрычніка ў 16 гадзін


Мастакі:
Дытэр Апельт, Ганна і Бернгард Блюмэ, Томас Флоршутц, Юрген Клаўке, Астрыд Кляйн, Зігмар Польке, Клаўс Рынке, Катарына Зівердынг

Гэтая выстава прапануе увазе гледача выбраныя творы фотамастакоў, якія на працягу гадоў і нават дзесяцігоддзяў зрабілі фатаграфію асноўным сродкам сваёй мастацкай творчасці ці выкарыстоўваюць яе як раўнапраўную побач з іншымі формамі мастацкага выражэння – жывапісам, графікай, перформансам. Яны належаць да розных пакаленняў, прадстаўляюць разнастайныя зыходныя пункты і пазіцыі, рознымі спосабамі выкарыстоўваюць фатаграфію як сродак перадачы інфармацыі. Якраз гэта і дае магчымасць зазірнуць у разнастайнасць фотамастацтва ў Германіі.
Абмежаванне невялікай колькасцю імёнаў значыць адмову ад шырокага агляду, але таксама і шанец больш інтэнсіўна пазнаёміцца з працамі адабраных мастакоў. Восем падборак творчасці складзены як маленькія рэтраспектывы.

Адмежаваць і ўпарадкаваць мастацкія працы ад проста фатаграфіі ўнутры шырокага поля фатаграфіі – гэта цяжкая задача. Вядомы куратар фотавыстаў у Нямеччыне Вульф Герцогенрат піша ў уступленні да каталогу выставы “ФотаМастацтва”: “Мастакі кожны па-рознаму выкарыстоўваюць фатаграфію, але тады хто такі фотамастак? Трэба было б спачатку назваць мастаком кагосьці, хто са сваімі працамі не выконвае ніякага заказа: часта цытаванага “свабоднага мастака”. Фота-мастакі ў такім выпадку тыя, хто выкарыстоўвае фотатэхніку для рэалізацыі сваіх творчых ідэй і разумее фатаграфію як самастойны сродак выражэння іх мастацкага паведамлення”. Фотамастак выкарыстоўвае фотаздымак, каб з яго дапамогай нешта сказаць, а менавіта – тое, што не можа быць выказана візуальна нічым іншым, як толькі сродкам фатаграфіі.
Фатаграфія стварае новыя вобразы, магчымыя толькі дзякуючы яе тэхніцы. Фотамастак выкарыстоўвае сродкі фатаграфіі як сваю палітру: змены фармату, камбінацыі вобразаў, часткова як быццам у дыптыху ці алтарных камбінацыях, калажы, хімічныя працэсы і так званыя “памылкі”, танчэйшыя нюансіроўкі адценняў колераў, рэкламныя стратэгіі масавых камунікацый і так далей.

Выстава “ФотаМастацтва” не прэтэндуе на тое, каб даць агляд сучаснага фотамастацтва ў Германіі. Яна дае магчымасць зазірнуць у фатаграфічную творчасць некаторых мастачак і мастакоў, якія вызначалі вобраз мастацкай фатаграфіі ў Германіі ў 1990-е.

VL@D [ 19 сен, 08 10:45 ]

Блин, тоже 23-го и тоже 17 часов. Когда хоть какое-то согласование у организаторов выставок будет, чтобы дни и часы открытия не совпадали? Не так уж много людей ходит на открытия, чтобы их еще и дергать в разные стороны :(

baradzed [ 19 сен, 08 11:37 ]

VL@D конечно же в Гродно Минчане не успеют ))

-=Elena=- [ 19 сен, 08 12:25 ]

baradzed писал(а):
VL@D конечно же в Гродно Минчане не успеют ))


В Гродно - 30 числа. В Минске - как раз таки 23го.

Uladzimir Parfianok [ 19 сен, 08 17:57 ]

что ж, увидим, какой была фотография в Германии двадцатилетней давности...

Uladzimir Parfianok [ 23 сен, 08 22:42 ]

ну и как впечатлендер? делитесь, битте шён! :D

Arina Kita [ 24 сен, 08 15:55 ]

на открытие не попала, так как была у Дегтяревой. но успела на замечательный концерт "в джазе только дедушки")))) :D
Фотографии впечатлили. такие старые, такие форматные! с пальцами - не очень поняла. "В лесу" здорово, такое настроение)) и такие огромные, сразу воспринимаются по-другому. многое понравилось, атмосфера замечательная. серебро все-таки..

Nuta [ 25 сен, 08 10:48 ]

Спасибо организаторам за выставку! Все рекомендую заглянуть и хоть одним глазком посмотреть! Это того стоит!

Rakovich [ 26 сен, 08 12:40 ]

Весьма приятна и интересна экспозиция в малом зале (на втором этаже который направо от входа). Получил удовольствие. Некоторые вещи в большом зале не вызвали интереса. Ну, это мое ИМНО.

А вообще - классно. Особенно, одному в залах побродить...

Сергей Кожемякин [ 26 сен, 08 23:12 ]

Виталик, уроки истории (наглядное пособие по немецкому (фото)абстрактному экспрессионизму 70х) довольно редко преподносятся в приятной, но интересной форме, и зачем бродить одному, звонить надо


FotoKunst / ФотаМастацтва