Форум фотографов.
https://forum.znyata.com/

Суб'ектыўны позірк / Лешэк Падэшва


https://forum.znyata.com/viewtopic.php?f=12&t=6606
Страница 1 из 1

Sergey Mikhalenko [ 15 окт, 08 18:09 ]
Суб'ектыўны позірк / Лешэк Падэшва

22 кастрычніка 2008 года а 18-й гадзіне
Польскі Інстытут у Мінску
і Беларускае грамадскае аб'яднанне «Фотамастацтва»
запрашаюць у галерэю «Мір фота» (пр.Прытыцкага, 10)
на адкрыццё выставы Лешэка Падэшвы (г.Сандомеж)
«Суб'ектыўны позірк»

Старадаўні Сандомеж – горад, пафарбаваны сонцам, блакітам неба, зелянінай пагоркаў, ценем цяснін, паветрам даліны Віслы, захапляе прыгажосцю краявідаў і помнікаў. Уражвае і прываблівае сваёй багатай гісторыяй месцаў, постацей і падзей. Тут кожны фрагмент прасторы грае: стварае мелодыю фарбаў, няўлоўную і ўзнёслую, як гукі раскалыханых званоў з вежаў сандамерскіх касцёлаў. Гэтая разнастайнасць, успрынятая па-новаму, характарызуе прэзентаваную творчасць сандамежскага мастака, фатографа з запалам, і проста радуе. Уяўная толькі манахромнасць аб’ектыву схапіла ўсе гэтыя каштоўнасці горада. Не перашкаджае таксама і ўжытая тэхніка, між іншым – інфрачырвонае выпраменьванне. Фатаграфія Лешка Падэшвы з’яўляецца не толькі замацаваннем погляду ці прыкмечваннем экспрэсіі горада, яна з’яўляецца адлюстраваннем гэтага месца па-новаму для адрасата, вельмі вобразным, якое ў простай форме паказвае трываласць затрыманага моманту. Гэта таксама не толькі падглядванне, гэта перажыванні, якія надоўга застаюцца жывымі ў адрасата. У гэтым ажыўленні мае вырашальнае значэнне рытм, і цэнтральны аб’ект свабодна спалучаецца з планам, дзякуючы святлу. Цень становіцца апавядальнікам і падказкай. У той жа час мы дасканала ведаем, што гэта толькі месца: Святы Якуб, што пераносіць у часе, вяртаецца да пачаткаў, успамінае самотны казімежскі палац і тужыць па магутнасці. Кафедральны сабор напявае Гадзінкі “Найсвяцейшай Дзевы Марыі” і плача крывёю глогаў на забытых могілках пакутнікаў. Дом Длугаша глядзіць на стужку Віслы і дарогу імклівых машын, ганарыцца сваёй скарбніцай стагоддзяў нібы адкрывае кнігу, якой з’яўляецца Сандомеж – як сказаў Ян Павел Вялікі: Ратуша ляніва калыхаецца, усыплёная спякотай поўдня, а Collegium Gostomianum ахоўвае Папскі Крыж Мужных на адхоне. Крыж, знак мужных, надзяляе верай барочную капліцу Біскупскага палаца. Мастак разважае над сваёй любоўю, над любоўю да гэтага горада і надзяляе ёй кожнага, хто сюды завітае.
Ксёндз Анджэй Русак
мастацтвазнаўца

ЛЕШЭК ПАДЭШВА паходзіць з г.Цьмялёва. Выпускнік Медыцынскай акадэміі ў Любліне (1995). Некалькі гадоў жыве ў Сандомежы. Працуе ў бальніцы, скончыў спецыялізацыю па псіхіятрыі.
У 2002 годзе дэбютаваў са сваёй першай індывідуальнай выставай “Ваколіцы пейзажу”, якая экспанавалася ў Сандомежы і Пшэмыслі.
У 2005 годзе ў Тарнабжэгу была выстаўлена чарговая выстава “Фатаграфіі”.
З 2004 года член Саюза польскіх мастакоў-фатографаў і член Фота-клуба Галерэі МСК у Астроўцы Свентакшыскім.
Галоўнымі тэмамі, якія ў апошні час закранае фатограф – гэта краявід і архітэктура. Ужо некалькі гадоў Лешэк Падэшва застаецца верным чорна-белай фатаграфіі. Частку прац ён выконвае на матэрыялах для інфрачырвонага выпраменьвання.

Выстава працягецца да 16 лістапада 2008 г.

Польскі Інстытут у Мінску, вул. Валадарскага, 6, тэл. 200-95-81; 200-63-78
галерэя «Мір фота», пр. Прытыцкага, 10, тэл. 210-21-37

Вложения:

podeszwa 01.jpg [ 499.28 Кб | Просмотров: 242 ]

podeszwa 04.jpg [ 347.23 Кб | Просмотров: 240 ]


Суб'ектыўны позірк / Лешэк Падэшва