форум фотографов - разговоры о фото

Форум фотографов в Беларуси: forum.znyata.com
Смотрите также основной портал фотографов: znyata.com

 




Автор Сообщение
Сообщение  Выставка "Люстэрка мiнулага" / г. Гродно
 
[Не в сети] Местный житель

Аватара пользователя

Сообщения: 5368
Откуда: Минск
Камера: Canon

Профиль

Люстэрка мiнулага
/ г. Гродно

1 декабря в Старом замке Гродненского государственного историко-археологического музея открылась выставка "Люстэрка мiнулага", посвященная 170-летию фотографии.

На выставке представлены коллекционные экспонаты, как из области технического оснащения фотографии, так и старинные фотографии из собраний гродненских коллекционеров.

Экспозиция выставки сделана с большим уважением к истории фотографии и наполнена полезнами сведениями о развитии фотографического творчества в городе Гродно.

Музей-галерея "Мир Фото" предоставил более, чем 10 экспонатов из своего фонда для этой неожиданной и очень приятной выставки. "Люстерка мiнулага" будет работать 4 месяца, до 10 апреля 2010 года.

Пожелаем ей всяческих успехов.

Юрий Васильев


001.jpg [ 69.3 Кб | Просмотров: 352 ]


Официальный пресс-релиз выставки

Сённяшняе жыццё цяжка ўявіць без фатаграфіі, якая патрапіла ва ўсе сферы чалавечай дзейнасці. Гледзячы на фотаздымак мы ўзнаўляем у памяці вобразы блізкіх людзей, важныя жыццёвыя падзеі, прыемныя ўспаміны.

Вынаходніцтва фатаграфіі цесна звязана з імёнамі французаў Нісефора Ньепса, Луі Дагера і англічаніна Вільяма Талбата. Апошняму належыць вынаходніцтва негатыўна-пазітыўнага працэсу. Ньепс адкрыў спосаб замацавання аптычнай выявы ў камеры-абскуры, а Дагер пры дапамозе светлавога промня атрымаў устойлівую выяву на срэбнай пласціне. Але слава вынаходніка фатаграфіі дасталася Дагеру. 7 студзеня 1839 года сакратар Парыжскай Акадэміі навук Дамінік Франсуа Араго паведаміў аб вынаходніцтве мастаком Луі Дагерам першага практычнага спосаба фатаграфавання, якое атрымала назву дагератыпіі. Гэты даклад і вызначыў дзень нараджэння фатаграфіі.

Да свайго 170-гадовага юбілею сусветная фатаграфія прайшла вялікі і складаны шлях бесперапыннага развіцця і ўдасканалення. Пры гэтым у арганічнай сувязі развіваліся ўсе бакі фатаграфіі - фотаматэрыялы і фізіка-хімічныя працэсы, здымачная фотатэхніка, жанры і творчыя прыёмы.
Вынаходніцтва фатаграфіі ў ХІХ ст. дазволіла атрымаць выяву з большай дакладнасцю, чым гэта рабіў мастак. Фотапартрэт - самы распаўсюджаны жанр фатаграфіі, бо кожны чалавек, які браў у рукі фотаапарат рабіў здымкі сваіх блізкіх і сяброў. Пасля ўкаранення французскім фатографам А.Дыздэры ў пачатку 1850-х гадоў стандартных памераў фотапартрэтаў, мода на фотапартрэт ахапіла грамадства. З'явілася вялікая колькасць фатаграфічных атэлье, дзе кожны жадаючы мог захаваць свой вобраз для нашчадкаў. Фотапартрэт стаў летапісам сям'і.

У Беларусі фотамайстэрні з'яўляюцца ў 1860-х гадах. У тыя часы нашыя землі ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі, дзе фатаграфія атрымала вельмі паэтычнае імя - святлапіс, ці іншымі словамі, маляванне святлом. У Гродне першае вядомае нам фотаатэлье было адчынена ў 1860-х гадах і належала Іллі Штуману. Сярод гродзенскіх фатаграфічных майстроў нам вядомыя такія імёны як Зэльман Карасік, Лейба Гельгор, Мікалай Рубінштэйн, Іван Садоўскі, Луцыян Казлоўскі і шмат іншых. Многія з іх пачалі працаваць у часы Расійскай імперыі і працягвалі сваю дзейнасць у міжваенны час, калі Гродна быў павятовым горадам Польскай рэспублікі.
На выстаўцы "Люстэрка мінулага", якая прапануецца Вашай увазе, можна пазнаёміцца з фотапартрэтамі, зробленымі ў гродзенскіх фотамайстэрнях у 1860-1930-х гадах, а таксама з фотатэхнікай 1900-1930-х гадоў, завітаць у прыёмны пакой і ў здымачныя павільёны артыстычнага фотаатэлье.

Выстаўка з'яўляецца сумесным праектам Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, музея-галерэі "Мир фото" (г.Мінск), Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі і прыватных калекцыянераў: Фелікса Варашыльскага, Алеся Госцева, Аляксандра Сявенкі, Аляксандра Рымарчука і Яна Лялевіча.

Госцеў Алесь Пятровіч - гісторык, краязнаўца, выкладчык. Працуе захавальнікам музея гісторыі педагогікі Гродзеншчыны ў ліцэі №1. Скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут, працаваў на вытворчым аб'яднанні "Азот", пазней метадыстам ліцэя №1 г. Гродна. З'яўляецца сааўтарам некалькіх кніг па гісторыі Гродна., мае шэраг навукова-метадычных распрацовак у галіне краязнаўства.
Варашыльскі Фелікс - урач кардыёанестэзіёлаг. Жыве і працуе ў Германіі. Паходзіць з сям'і патомных гродзенцаў, якія пасля вайны пераехалі ў Польшчу. Скончыў Варшаўскую Медыцынскую Акадэмію. Упершыню прыехаў у Гродна ў 2000 годзе і, зачараваны яго прыгажосцю, вырашыў бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй горада. Гэта падштурхнула яго да збірання калекцыі гродзенскіх паштовак і фотаздымкаў.
Рымарчук Аляксандр Сяргеевіч - паходзіць з сям'і, якая на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў жыла на Новым Свеце ў Гродне. Скончыў Гродзенскае вучылішча фізічнай культуры, затым Ленінградскі інстытут фізічнай культуры. Працаваў у Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце.
Сявенка Аляксандр Віктаравіч - намеснік па ідэалагічнай рабоце начальніка ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхнічны універсітэт, Гродзенскі дзяржаўны універсітэт і камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі. Займаецца зборам прадметаў па ваеннай гісторыі і гісторыі краю.
Лялевіч Ян - гісторык, краязнаўца. Скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Збірае разнастайныя прадметы, звязаныя з гісторыяй Гродзеншчыны.

Спадзяемся, што выстаўка "Люстэрка мінулага" раскрые таямніцы старых фотаздымкаў, кожны з якіх можа сказаць болей чым тысячы слоў.


002.jpg [ 44.64 Кб | Просмотров: 349 ]


003.jpg [ 42.63 Кб | Просмотров: 364 ]


004.jpg [ 37.07 Кб | Просмотров: 360 ]


Источник: Мир Фото

_________________
дорогу осилит идущий...


 
 16 дек, 09 0:10
Показать сообщения за:  Поле сортировки  
Начать новую тему Ответить на тему  Выставка "Люстэрка мiнулага" / г. Гродно

 


Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 8


Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете добавлять вложения


  



Форум Фотографов в Беларуси
© 2004 - 2021  
znyata.com
Scripts based on phpBB © phpBB Group

  


Фотограф