форум фотографов - разговоры о фото

Форум фотографов в Беларуси: forum.znyata.com
Смотрите также основной портал фотографов: znyata.com

 




Автор Сообщение
Сообщение  Прэзентацыя фота-альбома Артура Клiнава "Горад СОНца&qu
 
[Не в сети] Модератор

Аватара пользователя

Сообщения: 280
Откуда: Minsk
Камера: Bronica SQ-AI, Nikon

Профиль

10 лiстапада 2005 года а 17-й гадзiнe у Музеi сучаснага выяуленчага мастацтва (пр. Ф.Скарыны, 47) адбудзецца прэзентацыя фота-альбома Артура Клiнава "Горад СОНца", прысвечанага гораду Мiнску.

Фотаальбом Горад СОНца зьяуляецца вынiкам пяцiгадовай працы вядомага беларускага мастака Артура Клiнава над праектам, прысвечаным Мiнску. У яго увайшлi каля ста фотаздымкау i эсэ Горад СОНца, Haпicaнae аутарам да гэтага праекту. Iдэя фотапраекту палягала на тым каб перадаць унiкальнасьць i дзiуную абаяльнасьць нашага горада не праз банальную фотафiксацыю вядомых архiтэктурных аб’ектау, а праз пошук вобразу гораду, выкарыстоуваючы мову мастацкай фатаграфii.

Упершыню у Беларусi выкарыстаная форма падачы матэрыялу, якую аутар акрэслiу як вiзуальная паэма. Як клясычны сымфанiчны твор, яна складаецца з трох частак, трох настрояу, трох колерау: чырвонага, ciняга, белага. Першая частка Горад Сонца—гэта гiмн сонечна-пасыянарнай архiтэктуры, манумэнтальнасьцi i велiчы формау, танец света i ценяу у горадзе Багоу Вялiкай Камунiстычнай Утопii. Другая частка Горад СОНца адлюстроувае iншую прастору горада небажыхароу. Гэта лiрычная мэлёдыя мiнскiх дворыкау, сэнтымэнтальнасьць цiхiх вулачак у раннiя летнiя прыцемкi, мяккiя ценi старога гораду. Фiнальная частка паэмы Горад Сои гэта празрыстасць i пранiзлiвая чысьцiня белага гораду, пакрытага снегам. Танальнасьць гэтай часткi зьмяняецца ад моцных, падобных да бэтховэнскiх, "ударау лесу, якi грукаецца у дзьверы", да цiхай мелёдыi, якая зьнiкае у засьнежаных прадмесьцях старога гораду.

У якасьцi увэрцюры да вiзуальнай паэмы-сiмфонii Артур Клiнау прапануе свой тэкст Горад СОНца, у якiм аутар выкладае канцэпцыю абсалютнай архiгэктурнай унiкальнасi Мiнска. Па меркаваннi аутара, Мiнск-гэта адзiная найбольш поуная рэалiзацыя праекту пабудовы Iдэальнага Гораду, якая icнye сёньня у сьвеце. Як кожная дзяржава мае свaiм сымбалем герб, гiмн i сьцяг, так кожная сацыяльная Утопiя мае сваiм сымбалем Iдэальны Горад. Вялiкая Камунiстычная Утопiя таксама мела свой праект Iдеальнага Гораду, гораду Шчасьця, гораду , якi быу эстэтычным увасабленнем гэтай yтoпii. Сёньня вядома, што нiводная сацыяльная утопiя, у тым лiку i камунiстычная, ня можа увасобiцца у рэальнасьць. Аднак, як сьцьвярджае Kлiнay, яна можа быць зрэалiзавана не як сацыяльны, але як архiтэктурна-горадабудаунiчы праект, як сцэнаграфiя да Вялiкай yтoпii. У тэксьце Горад СОНца аутар у форме лiтаратурнага эсэ, але з пазiцыi прафэсiйнага архiтэктара (як вядома, першая адукацыя Артура Клiнава—архiтэктура, спэцыялiзацыя--горадабудаунiцтва, дыплёмная праца—рэканструкцыя цэнтру Miнскy) даводзiць, што менавiта такi праект i быу найбольш поуна з ycix вядомых зрэалiзаваны у пасьляваенным Miнскy. Па зьбегу шэрагу мiстычных i аб’ектыуных абставiнау менавiта МIНСК, а не Масква, у якой найперш мyciy паустаць, але у вынiку так i не паустау праект Iдэальнага Гораду, стауся найбольш поуным эстэтычным увасабленьнем Вялiкай Утопii. Toe, што эстэтычны фэномэн Гораду Сонца вялiкага Тамаза Кампанэлы матэрыялiзавауся у Мiнску, аб’ектыуна ставiць наш горад у ганаровы шэгаг сусьветных гарадоу-yнiкyмay, такiх як Парыж, Рым, Вэнэцыя, Флярэнцыя, Прага. Аднак у рэчаicнасьцi гэта адбудзецца толькi тады, Kaлi Горад Сонца усьвядомiць, што ён i ёсьць адзiны у сьвеце Горад Сонца, калi МIТ аб Горадзе Сонца паселiца у iнтэлектуальнай прасторы жыхароу Гораду Сонца. Лес, якi быу бязлiтасны да Мiнску, дае гораду шанец знайсьцi свой тэкст у амбiтнай, але прыгожай легендзе.

Фотапраект Горад СОНца толькi частка буйнога пректу, мэта якога-самаусьведамленьне Miнску у мiалягеме Гораду Сонца.

288-24-68 аддзел выставак

_________________
Насмтроение надо настраивать!


 
 03 ноя, 05 22:04
Показать сообщения за:  Поле сортировки  
Начать новую тему Ответить на тему  Прэзентацыя фота-альбома Артура Клiнава "Горад СОНца&qu

 


Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 19


Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете добавлять вложения


  



Форум Фотографов в Беларуси
© 2004 - 2021  
znyata.com
Scripts based on phpBB © phpBB Group

  


Фотограф