форум фотографов - разговоры о фото

Форум фотографов в Беларуси: forum.znyata.com
Смотрите также основной портал фотографов: znyata.com

 




Автор Сообщение
Сообщение  «Крок насустрач» / фотавыстаўка
 
[Не в сети] Zнята Team

Аватара пользователя

Сообщения: 2686
Откуда: Минск-Заславль

Профиль

фотавыстаўка
«Крок насустрач»
14 жніўня 2009 года ў 16.00
галерэя «Панарама» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
(прасп. Незалежнасці, 116, 22-і паверх, аглядная пляцоўка)

З нагоды Міжнароднага дня бяздомных жывёл.

Фотавыстаўка «Крок насустрач», арганізаваная Грамадскім аб’яднаннем аховы жывёл «Эгіда» сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, аб’ядноўвае прафесійных фатографаў і проста небезуважных людзей для таго, каб паказаць існаванне «нябачных» жывых істот, якіх мы часцей за ўсё ігнаруем, прызнаць неабходнасць праяўлення павагі да іх права на жыццё і нагадаць нам, што яны маюць адчайную патрэбу ў нашай дапамозе. Адсутнасць прытулкаў і гуманных спосабаў рэгулявання колькасці безнаглядных катоў і сабак, адсутнасць прававой базы, якая рэгламентуе парадак абыходжання з жывёламі і адказнасць за жорсткае абыходжанне з імі, ствараюць усё новыя і новыя прэцэдэнты варварскіх паводзінаў у грамадстве.

Мэта фотавыстаўкі – усхваляваць сумленне чалавека і данесці да яго недапушчальнасць выпрацаваных у нашым грамадстве спажывецка-негуманных адносінаў да прыроды ўвогуле і да бяздомных жывёл у прыватнасці.

Фотавыстаўка будзе прадстаўлена 45 працамі 17 фатографаў (як прафесіяналаў, так і аматараў) з розных куткоў усёй Беларусі, сярод якіх можна назваць Батурлю Уладзіміра, Якуцэвіча Арцёма, Байкоўскага Віктара, Віннічыка Пятра і інш. Для ўсіх іх удзел у выстаўцы – гэта магчымасць выказаць сваё стаўленне да праблемы існавання папуляцыі бяздомных жывёл з этычнага, санітарна-эпідэміялагічнага і сацыяльнага бакоў.

Источник: http://www.znyata.com

_________________
Добро всегда побеждает - кто победил, тот и добрый!©


 
 12 авг, 09 13:53
Показать сообщения за:  Поле сортировки  
Начать новую тему Ответить на тему  «Крок насустрач» / фотавыстаўка

 


Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 2


Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете добавлять вложения


  



Форум Фотографов в Беларуси
© 2004 - 2021  
znyata.com
Scripts based on phpBB © phpBB Group

  


Фотограф