форум фотографов - разговоры о фото

Форум фотографов в Беларуси: forum.znyata.com
Смотрите также основной портал фотографов: znyata.com

 




Автор Сообщение
Сообщение  фотоошибки
 
[Не в сети] Местный житель

Аватара пользователя

Сообщения: 1378

Профиль

В нете наткнулась на интересный материал по фототеме (может, кому-то пригодится *JOKINGLY* )
если есть необходимость, могу перевести на русский

Фотапамылкі

vushasti
верасьня 1, 10:07
У мяне шынель 52-га памеру. Вялікая шапка. Нас фатаграфуе майстар з гарадка.
Атрымліваем фатаграфіі – у кубрыку стаіць такі рогат… Праўда, за гэтым рогатам час ад часу гучыць самакрытычнае: “Ну і чмо!”.
Гляджу на сябе. Чучала – гэта самы бяскрыўдны камплімент да фотаздымка.
Дастаём свае даармейскія здымкі, параўноўваем… Бог ты мой, як жа мяняе людзей стрыжка, адзенне… А галоўнае – нашы твары і вочы. У іх няма ні той зухаватасці, ні весялосці, ні ўпэўненасці. Вочы адлюстроўваюць стан тваёй душы, і як відаць на нашых тварах усё тое, што мы перажываем у першы месяц!

Ляцяць канверты з фотаздымкамі да роднага парога, да каханых, да тых, хто абяцалі чакаць.
Прыходзяць адказы.
– Сука! – узрываецца адчайным крыкам Андрэй. – Дайце двайны ліст паперы!
Андрэй бяжыць да выхаду з казармы – там стаяць шчоткі для чысткі ботаў і вакса ў вялізнай бляшанцы.
Два лісты са сшытка чакаюць яго. Андрэй выцірае падэшву бота анучай, потым намазвае ваксай. Кладзе лісты паперы на падлогу і: “Пайшла на…!!!” – з сілай упячатвае падэшву ў паперу.
Калі папера падсохне, лісты складуцца і адправяцца той дзяўчыне, якая напісала: “Выбачай, але…”

Я не стану адпраўляць такі ліст. Хоць я таксама атрымаў паведамленне ад чарнавокай Юліі, што ў сэрца яе прыйшоў другі.
Паўтара месяца чакання – гэта таксама многа, буду думаць я. Я раскажу Андрэю пра сваю навіну, да нас хутка далучацца яшчэ двое – і мы напаўжартам арганізуем КСК – клуб свабодных курсаў. Напішам свой устаў, правілы паводзінаў, абавязкі. Наш клуб будзе імкліва папаўняцца – і хутка мы будзем пасміхвацца над перажываннямі і душэўнымі мукамі тых курсаў, якія нецярпліва будуць чакаць лісты ад сваіх каханых.

Ужо дзедам я буду камандзірам узвода маладых байцоў – у каранціне. Страявая падрыхтоўка, устаў, заняткі… І будзе першы дзень фатаграфавання, потым – амаль такі ж рогат і такія ж здзіўлена-ўсхваляваныя галасы.
Звярнуся на духаў: не дасылайце свае першыя фотакарткі сваім каханым. Пачакайце хоць месяцы тры. Мяне паслухаюць адзінкі. Вясёлы, жыццярадасны дух с Пскова, гітарыст, спявак будзе вагацца доўга. Да арміі ў яго былі шыкоўныя валасы – доўгія, дагледжаныя. Ён іграў у ансамблі. Цяпер на здымку ён менавіта дух: нос і вушы тырчаць, худы твар, запалыя вочы, хэбэшка сядзіць, як на калу. Ён усё ж пашле здымак дзяўчыне. "Буду ведаць праўду, таварыш сяржант, так? Які ёсць..."

Адказ атрымае ад маці – дзяўчына перадасць, каб ён ёй болей не пісаў…
источник http://vushasti.livejournal.com/87073.html

_________________
Я - личность творческая, хочу творю, хочу вытворяю


 
 01 сен, 10 10:28
Показать сообщения за:  Поле сортировки  
Начать новую тему Ответить на тему  фотоошибки

 


Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 6


Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете добавлять вложения


  



Форум Фотографов в Беларуси
© 2004 - 2021  
znyata.com
Scripts based on phpBB © phpBB Group

  


Фотограф