Форум фотографов.
https://forum.znyata.com/

Музей фатаграфіі: крытэрый, гісторыя і “сок” В. ВЯДРЭНКА


https://forum.znyata.com/viewtopic.php?f=12&t=45463
Страница 1 из 1

Елена Шалимо [ 07 ноя, 14 11:51 ]
Музей фатаграфіі: крытэрый, гісторыя і “сок” В. ВЯДРЭНКА


У беларускай фатаграфіі маецца адзін неаспрэчны козыр: яна — ёсць. Усе астатнія якасці, уласцівыя фатаграфіі
як культурна-сацыяльнай з’яве, практычна адсутнічаюць.

/i/content/pi/cult/494/10566/6-1.jpgБольш дакладным будзе сказаць, што намінальна яны маюць месца.
Ёсць плынь выставак, якія нікім не аналізуюцца, каб склалася агульная карціна фатаграфічнага руху.
Ёсць мноства аўтараў, што, з’явіўшыся, знікаюць у невядомым кірунку. Ёсць нават знакавыя падзеі, дзе,
праўда, прысутнічаюць адны і тыя ж імёны, і калі пытаешся ў тых “імёнаў”, маўляў, чаму так, яны адказваюць:
“Куратар выбраў…”, а калі пра тое ж самае спытаеш у куратара, дык ён прамаўляе сакраментальнае “Я так бачу!”.

У нас ёсць аб’яднанне “Фотамастацтва”, якое занята папулярызацыяй фатаграфіі ў краінах СНД,
нібыта ўласныя праблемы даўно вырашаны і мы можам падзяліцца досведам. Так, маем некалькі
фотаальбомаў, якія не знайсці ў кнігарнях, за выключэннем краязнаўчых выданняў. У беларускай
фатаграфіі ёсць свая гісторыя, якая нідзе не апублікавана, а замяняюць яе адасобленыя і неўпарадкаваныя
артыкулы ў Інтэрнэце альбо самвыдаўскія тэксты. І, натуральна, у нас няма анталогіі беларускай фатаграфіі,
дзе не выбарачна, а максімальна поўна было б прадстаўлена фотамастацтва, дзе можна было б відавочна
ацаніць і сістэматызаваць гэтую з’яву як спецыялістам, так і шырокай публіцы.

Ды самае галоўнае — у беларускай фатаграфіі няма музея. А гэтая інстытуцыя, мяркую, вырашыла б калі
не ўсе, дык вельмі многія пытанні нашай сферы, прынамсі, па дакументацыі, зборы, аналізе матэрыялу
за дзесяцігоддзі. Гэта — натуральна, бо павінна быць адна такая ўстанова са сваім дахам над галавой,
як у многіх з нашых суседзяў.

Пытанне “музейна-фатаграфічнае” ўжо ставілася неаднойчы, абмяркоўвалася яно і на старонках “К”,
узнімалася на ўзроўні міністра культуры. Праект (яго падрыхтавалі мы з Юрыем Васільевым),
прадстаўлены на суд тагачаснага кіраўніка Міністэрства культуры краіны Паўла Латушкі, называўся
“Беларусь у люстэрку трох стагоддзяў”. Ён ахопліваў перыяд з часоў першых дагератыпаў,
зробленых на нашай зямлі ці выхадцамі адсюль, і да найсучасных вопытаў з камп’ютарнымі праграмамі.
Праект быў вусна падтрыманы, а далей справа не рушыла. Дый мы, відаць, перагарэлі.
Праўда, была яшчэ спроба прапанаваць ідэю як канцэпцыю для вялікай выстаўкі, што магла б
рэпрэзентаваць мінулае Беларусі для гасцей Чэмпіянату свету па хакеі. Акрамя вуснай згоды
таксама нічога здабыць не ўдалося.

Але праблема засталася, і чым далей, тым яна больш нарастае. У нас няма мецэнатаў, каб стварыць
прыватны музей такога кшталту. А, з іншага боку, чаму ён мусіць стаць прыватным? Гэта ж якраз
дзяржаўная справа! Хто яшчэ, калі не фатограф, аб’ектыўна захоўвае гісторыю дзяржавы для нашчадкаў,
асвятляючы яе максімальна ўсебакова (апошняе асабліва заўважна цяпер)?
Так, ёсць архівы, але яны — закрытыя інстытуцыі.

Да ўсяго, музей, апрача пастаяннай экспазіцыі, меў бы галерэю. Яна, лічу, магла б у значнай
ступені аб’ектыўна фарміраваць грамадскую думку адносна сучаснай нам фатаграфіі.
Выстаўляйцеся, хто хоча, экспануйце, што жадаеце ды дзе заўгодна, але тое, што будзе
прадстаўлена ў Музеі фатаграфіі, — прайшло адсеў, вылучана групай прафесіяналаў розных
поглядаў і пакаленняў, таму з іх выбарам давядзецца лічыцца.

Пакуль такога падыходу не займеем, на зрухі спадзявацца не варта. А гэта праблема.
Менавіта праз адсутнасць пляцоўкі ў большасці нашых маладых фатографаў моцы хапае на тое,
каб заявіць пра сябе. А што далей? Дзе яны? У якім “соку” “варацца”? Маецца і процілеглы аспект:
любая размова па сучаснай беларускай фатаграфіі патрабуе яе гісторыі — гэткага ўсеабдымнага фаліянту.
Яго ўкладанне якраз і магло б стаць адной са значных спраў будучага музея.

http://kimpress.by/index.phtml?page=2&D ... t&id=10566

samuraj [ 07 ноя, 14 22:54 ]
Re: Музей фатаграфіі: крытэрый, гісторыя і “сок” В. ВЯДРЭНКА

Цалкам згодны!
Я таксама за "Музэй сьвятлопiсу".


Музей фатаграфіі: крытэрый, гісторыя і “сок” В. ВЯДРЭНКА