Форум фотографов.
https://forum.znyata.com/

Купальскі вечар / 27.06.2009, з 17 гадзін


https://forum.znyata.com/viewtopic.php?f=20&t=10858
Страница 1 из 1

Оля Шукайло [ 21 июн, 09 1:14 ]
Купальскі вечар / 27.06.2009, з 17 гадзін

Купальскі вечар
27 чэрвеня 2009 года
з 17 гадзін

Вас чакае:
-Пляценне вянкоў;
-Здабыванне "жывога агню";
-Выраб традыцыйнай лялькі;
-Народныя гульні;
-Конкурс на лепшую Папараць-кветку, зробленую ў хатніх умовах

Кульмінацыя свята - Купальскае вогнішча
УВАГА! Прыносьце з сабой старыя рэчы, ад якіх жадаеце пазбавіцца.

Шаноўныя наведвальнікі! З 10.00 да 18.20 вы таксама маеце магчымасць заказаць экскурсійнае абслугоўванне па экспазіцыйным сектарам - "Цэнтральная Беларусь" і "Паазер`е" і наведаць унікальныя выставы "Народныя абразы з калекцыі музея", "Беларускі лён" і "Транспартныя сродкі на Беларусі".

Купалле - адно з самых значных традыцыйных святаў беларусаў. У мінулым святкавалася ў самую кароткую летнюю ноч з 23 на 24 чэрвеня, у сучасны перыяд гэтай даты прытрымліваюцца беларусы - католікі, праваслаўныя беларусы адзначаюць Купалле ў ноч з 6 на 7 ліпеня. Купалле мела наступную структуру і строгую паслядоўнасць у сваім правядзенні: пачатак свята, купальскае вогнішча, шуканне папараць-кветкі, заканчэнне свята. Свята пачыналася са збірання лекавых раслін і кветак для абрадавых вянкоў, якія лічыліся надзейным магічна-ахоўным сродкам, сімвалізавалі сабой дзявоцкасць, цнатлівасць і выкарыстоўваліся ў купальскую ноч для варажбы. Месцам для купальскага вогнішча выбіралі звычайна ўзвышша за вёскай, у лесе, бераг ракі ці возера, скрыжаванне дарог. Адначасова з успыхваннем купальскага вогнішча ўздымалі на высокім шасце запаленае кола (сімвал сонца). Вакол кастра хлопцы і дзяўчаты ўсю ноч вадзілі карагоды, спявалі, таньчылі, скакалі праз агонь. Тут жа гатавалі абрадавую вячэру: яечню, верашчаку, кулагу, варэнікі. У народзе верылі, што купальскі агонь валодаў незвычайнай сілай.
У беларусаў існавала паданне, што ў купальскую ноч расцвітае папараць-кветка. Паводле народнага меркавання, хто сарве гэтую кветку, той будзе багаты і шчаслівы, набудзе дар разумець мову звяроў, птушак, дрэў, раслін.
На досвітку ўсе ўдзельнікі святкавання ішлі сустракаць узыход сонца, якое, паводле народнага меркавання, на Купалле "грае", нібы дзеліцца на кругі, якія разыходзяцца, мігцяць і сыходзяцца зноў. Купалле немагчыма ўявіць без ранішняга купання або качання ў расе галышом, каб набрацца здароўя і прыгажосці на цэлы год.
Купалле... Чароўная казка... І як усялякая казка яна не магла цягнуцца бясконца. Гаснуў купальскі агонь, узыходзіла іграючы сонца і люзді, прасветленыя, адноўленыя, далучаныя да вялікай таямніцы быцця, вярталіся да сваіх штодзенных клопатаў і цяжкай сялянскай працы.

Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км. ад МКАД за аўтарынкам "Малінаўка" за в. Азярцо
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку:
Мiнск - Гарадзiшча, Дубянцы, калгас Калініна, Заходнія могілкі
Расклад руху:
аўтобус №203 - 9:15, 12:00, 13:15, 15:50, 18:30 - на тэрыторыю музея
аўтобусы № 262, 363, 277, 325, 357 - 9:40, 10:00, 10:28,11:35,12:20,14:15, 14:55, 15:05,16:05, 16:30, 17:00, 17:50,18:20 - да прыпынку "Музей»

Кошт уваходнага білета:
для дарослых - 6300 руб.
для студэнтаў і школьнікаў - 3150 руб.
(У кошт уваходзіць: наведванне экспазіцыі музея і
ўдзел ва ўсіх мерапрыемтствах свята)

За дадатковую плату :
Набыццё сувеніраў
Наведванне карчмы

ТЕЛЕФОНЫ ДЛЯ ДАВЕДАК:
(8-017) 209-41-63 (акрамя суботы і нядзелі);
(8-017) 507-69-37 (акрамя панядзелка і аўторка);
(8-029) 697-89-01 (Velcom).
Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 18.20

Первоисточник: http://etna.by/index.php?name=News&op=article&sid=67


Купальскі вечар / 27.06.2009, з 17 гадзін