Форум фотографов.
https://forum.znyata.com/

Спасаўка-Ласаўка/ 14.08.2009. Строчицы


https://forum.znyata.com/viewtopic.php?f=20&t=11749
Страница 1 из 1

Оля Шукайло [ 11 авг, 09 11:48 ]
Спасаўка-Ласаўка/ 14.08.2009. Строчицы

У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту
14 жніўня 2009 года адбудзецца свята "Спасаўка-Ласаўка"
з 12 да 18 гадзін.

Вас чакае:
Сектар "Цэнтральная Беларусь"
13.45 - пачатак свята
14.00 - абрад асвячэння мёду
14.00-18.00 - частаванне наведвальнікаў рознымі стравамі з мёду
14.30 - аповяд аб Мядовым Спасе
15.00 - аповяд аб Яблычным Спасе
15.30 - аповяд аб Хлебным Спасе
14.00-16.00 - конкурс дзіцячага малюнка
13.00-16.00 - віктарына "Мядовы Спас"
16.15 - ўзнагароджванне пероможцаў віктарын конкурсу
На працягу ўсяго свята будзе працаваць кірмаш мёду і выстава-продаж вырабаў народных майстроў.
Сектар "Падняпроўе"
12.00-18.00 - працуе выстава "Пчалярства на Беларусі"

Спас - старажытнае земляробчае свята, звязанае з выспяваннем пладоў і іх шанаваннем. У народным календары адзначаюцца Першы - "мядовы" Спас, або Макавей (14 жніўня), Другі , Вялікі - "яблычны"(19 жніўня) Трэці , Малы - "хлебны", "арэхавы" Спас (29 жніўня).
У народным календары Першы Спас (Макавей) - свята маку і мёду. У гэты дзень праводзілі абрады з макам, ужывалі яго ў ежу, рабілі варэнікі з мёдам. Таксама ў некаторых рэгіёнах Беларусі надавалася вялікая роля вадзе, адбываўся хросны ход на ваду - "вадзяная адправа", асвячаліся садовыя кветкі, агародныя расліны: морква, сланечнік, мак. Асвечаным макам абсыпалі хлявы, а кветкі кідалі ў ваду, дзе купалі хворых дзяцей. З Макавея пачынаўся двухтыднёвы пост, празваны у народзе "спасаўкай-ласаўкай", падчас якога святкуюцца яшчэ Яблычны і Хлебны Спасы.
У Беларускім дзяржаўным музее народнай архітэктуры і побыту 14 жніўня з 12 да 18 гадзін адбудзецца свята "Спасаўка-ласаўка". А 14 гадзіне - абрад асвячэння мёду святаром. Навуковыя супрацоўнікі раскажуць наведвальнікам музея пра традыцыі святкавання Мядовага, Яблычнага і Хлебнага Спасаў на Беларусі.
Падчас свята будзе праходзіць мядовы кірмаш, частаванне наведвальнікаў рознымі смачнымі стравамі з мёду, пройдзе віктарына "Мядовы Спас" і конкурс дзіцячага малюнка.

Праезд
Музей размешчаны ў прыгараднай зоне г. Мінска, у 4 км на паўднёвы-захад ад МКАД памiж в. Азярцо i Строчыца, за аўтарынкам Малiнаўка.
У зімовы перыяд, з кастрычніка па красавік каса з 10-00 да 15-00, экспазіцыя з 10-00 да 16-00. У летні перыяд, з красавіка па кастрычнік, каса працуе з 10-00 да 17-30, экспазіцыя з 10-00 да 18-30.
Выходны дзень: панядзелак, аўторак.
Праезд прыгараднымі аўтобусамі:
* 203
* 262
* 277
* 325
* 357
* 363
ад а/с Паўднёва-Заходняя ў накірунку в. Азярцо, в.Дубянцы, в.Гарадзішча, Зах. Могілкі да прыпынку “Музей”.
Расклад руху (магчымы змены): 6:15, 8:03, 8:20, 9:40, 10:00, 10:28, 11:35; 12:20, 13:10, 14:15, 14:55, 16:05, 16:45, 18:20, 20:10.
Расклад руху аўтобусаў вы можате даведацца па тэлефоне: 226-30-72
Карта проезда: http://etna.by/uploads/mapa_big.gif
первоисточник: http://etna.by

**
В воскресенье, 9 августа от моста под МКАДом автобус отходил в 12-15 и 12-36


Спасаўка-Ласаўка/ 14.08.2009. Строчицы