Форум фотографов.
https://forum.znyata.com/

Гэта пра каго? Чалавек-штатыў і танцы.


https://forum.znyata.com/viewtopic.php?f=4&t=7601
Страница 1 из 1

SergL [ 27 дек, 08 23:08 ]
Гэта пра каго? Чалавек-штатыў і танцы.

У маёй сям’і шмат фотаапаратаў. Тата здымаў сваю бедную вёску, цесьць фатаграфаваў балет і гарадскія панарамы, жонка здымае
прыгажуноў і прыгажунь, брат фатаграфуе добрыя рэчы і добрых знаёмых, дачка фіксуе камераю вясёлае і тэмпераментнае жыццё
спартоўцаў і артыстаў. Так што я наглядзеўся на танцы з фотаапаратам побач з сабою і вакол сябе. Мне здавалася – пра фатографаў
і фотатэхніку я ведаю ўсё і нават крыху больш, чым мне трэба ведаць.
Так мне падавалася, пакуль я не пабачыў Чалавека-штатыва на пляцы Перамогі. У яго была камера з вялізным аб’ектывам, ён здымаў
асьветлены пражэктарамі абеліск і казаў памагатаму, які трымаў ягоны фотакуфар: “Сядзець дома на свята? Не ўтыкае! На свята
трэба выходзіць на вуліцу і здымаць. Фатаграфаванне ў час свята мне ўтыкае. Жыццё павінна ўтыкаць!” Нават голас у Чалавека-штатыва
быў механічны і халодны. Цяпер я ведаю, што пра фотамастацтва я нічога не ведаю, бо назіранне за Чалавекам-штатывам прывяло мяне
да адкрыцця: недзе ж ёсць і Чалавек-аб’ектыў з Чалавекам-успышкаю.

адсюль: http://adam-hlobus.livejournal.com/463961.html


Гэта пра каго? Чалавек-штатыў і танцы.