форум фотографов - разговоры о фото

Форум фотографов в Беларуси: forum.znyata.com
Смотрите также основной портал фотографов: znyata.com

 




Автор Сообщение
Сообщение  Herbarium Amoris / фотовыставка
 
[Не в сети] Местный житель

Аватара пользователя

Сообщения: 5368
Откуда: Минск
Камера: Canon

Профиль

Изображение

Фотавыстава
«Herbarium Amoris» - «Гербарый кахання»

Аддзяленне Пасольства Швецыі ў Мінску пры падтрымцы Шведскага Iнстытута праводзіць у Нацыянальным музее гісторыі і культуры (г.Мінск, вул. К. Маркса, 12) з 13 сакавіка па 13 красавіка 2008 года фотавыставу «Herbarium Amoris» - «Гербарый кахання» (фатограф – Эдвард Коінберг).
Выстава прысвечана 300-годдзю з дня нараджэння Карла Лінея.
Адкрыцце выставы адбудзецца 13 сакавіка 2008 года ў 17.00.

Цыкл фотаздымкаў Эдварда Коінберга “Гербарый кахання” быў упершыню паказаны ў Стакгольме ў 2003 годзе. Коінберг стварае фотаздымкі раслін у стылі, які адсылае гледача да часоў Лінея ці нават да яшчэ ранейшых. Істотная крыніца натхнення фатографа – галандскі жывапіс семнаццатага – васемнаццатага стагоддзяў.

Непасрэдным імпульсам да стварэння “Гербарыя кахання” стала тэорыя пра любоўнае жыццё раслін, распрацаваная Карлам Лінеем. “Кветка – гэта радасць расліны”, сцвярджае Ліней ва ўводзінах да працы аб сістэме класіфікацыі раслін паводле будовы сістэмы размнажэння, і дадае з трыумфам далей: “Так расліна рэпрадукуе сябе!”. “Кветаложа – гэта шлюбны ложак, дзе песцік і тычынка ўступаюць у саюз. Тычыначныя ніці – гэта насенныя канальцы, слупок песціка – вагіна, завязь песціка – жаночы яечнік, семязачатак – саспелая яйцаклетка, семя – аплодненая яйцаклетка”. Магчыма, што, калі Ліней праводзіў паралелі паміж сістэмамі размнажэння людзей і раслін, ён меў на мэце вобра зна і ярка паказаць, як працуе прырода.

«Herbarium Amoris» экспануецца па ўсім свеце, у тым ліку ў Кітаі, Аўстраліі, ЗША, Паўднёвай Афрыцы і краінах Еўропы, напрацягу 2007 і 2008 гадоў.

У рамках выставы ў Мінску, 12 сакавіка ў 17.30, на базе галерэі візуальнага мастацтва NOVA Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы (Мінск, вул. Веры Харужэй, 16), пройдзе сустрэча з фотамастакамі Эдвардам Коінбергам і Кенетам Гунарсанам па сучаснай фатаграфіі ў Швецыі. Да удзелу запрашаюцца беларускія фотамастакі, студэнты, а таксама ўсе зацікаўленныя.

Herbarium Amoris выдадзены Эдвардам Коінбергам у цесным супрацоўніцтве са Шведскім Інстытутам.

Па пытаннях, звязаных з выставай просьба звяртацца да каардынатара праграм аддзялення пасольства Швецыі Алены Касько: еlena.kasko@sweden.by; тел. 2265948.


Карл Лінэй

Карл фон Ліней нарадзіўся ў 1707 годзе ў Росхульце, правінцыя Смоланд (Швецыя). Самым значным унёскам Лінея ў батаніку з’яўляецца стварэнне метада ідэнтыфікацыі і ўліку раслін і жывёл. Аднак найзначнейшым з’яўляецца ўвядзенне Лінеем бінарнай наменклатуры, г.зн. усе расліны і жывёлы атрымалі двайное імя, што складаецца з віду і роду. За сваё жыццё Ліней прысвоіў імёны 7700 раслінам і 4400 жывёлам.

Карл Ліней абараніў доктарскую дысертацыю ў Гардэрвійку, Галандыя, у 1735 годзе. Гэта сталася пачаткам яго вандровак па Германіі, Галандыі, Англіі ды Францыі, дзе ён сустракаўся з выбітнымі вучонымі таго часу. Ліней завязаў важныя кантакты, атрымаў магчымасць развіць свае ідэі і выдаць шэраг кніг. Яго слава расла, і ў хуткім часе ён заняў сваю нішу ў шэрагу найбуйнейшых батанікаў свайго часу.

Сусветная слава Лінея была невядомай у Швецыі на момант 1738 года, калі ён вярнуўся на радзіму. Каб зарабляць на жыццё, ён працаваў лекарам у Стакгольме, а ў 1741 годзе ўвайшоў у прафесарскі склад універсітэта горада Упсала. Ён зрабіў значыны ўнёсак у абнаўленне факультэта батанікі, а яго лекцыі збіралі шматлікую, у тым ліку неакадэмічную, публіку.

Карл фон Ліней здзейсніў некалькі падарожжаў па Швецыі. Яны адлюстраваны ў выдадзеных ім кнігах і сталіся важнымі крыніцамі ведаў пра родную краіну вучонага. Асабліва шырока абмяркоўвалася яго вандроўка ў Лапландыю, якая выклікала вялікую цікавасць за межамі Швецыі, паколькі паўночныя раёны Еўропы ў 18 стагоддзі заставаліся недаследаванымі.

Сістэма палоў Лінея запачаткавала новы метад уліку раслін.
Гэта падштурхнула шэраг маладых шведскіх батанікаў да паездак за мяжу, дзе яны збіралі незнаёмыя расліны. Сам Ліней называў іх сваімі “апосталамі”. Гэтыя навукоўцы зрабілі значны ўнёсак у распаўсюджванне сістэмы Лінея.

Кар фон Ліней памёр у 1778 годзе ва Упсале.

_________________
дорогу осилит идущий...


Последний раз редактировалось Sergey Mikhalenko 20 мар, 08 1:23, всего редактировалось 2 раз(а).

 
 26 фев, 08 13:01
Сообщение  Herbarium Amoris / фотовыставка
 
[Не в сети] Местный житель

Аватара пользователя

Сообщения: 709
Откуда: Minsk

Профиль

Приглашаем всех интересующихся фотографией на встречу со шведскими фотографами, которая состоится 12 марта в 17.30 в галерее визуальных искусств NOVA Центральной публичной библиотеки имени Янки Купалы (Минск, ул. Веры Хоружей, 16)

обратите внимание на время начала встречи: 17.30

_________________
...художественное творчество средствами фотографии является своего рода коллективным мифотворчеством, способом создания иллюзии счастья отдельного человека и ментальной терапией для всего человечества... (кто-то из умных)


 
 05 мар, 08 17:13
Сообщение  Herbarium Amoris / фотовыставка
 
[Не в сети] Местный житель

Аватара пользователя

Сообщения: 189
Откуда: Менеск

Профиль

видел рекламу выставки в Минск-Вэа. картинка очень похожа была на сканограмму цветов... может, поделятся тайнами новых технологий шведские товарищи?

_________________
фотография -- это добровольное безумие!


 
 09 мар, 08 19:05
Сообщение  Herbarium Amoris / фотовыставка
 
[Не в сети] Молчун

Аватара пользователя

Сообщения: 124
Откуда: Minsk
Камера: 1dMk2N+30d+33

Профиль

жаль что время неподходящее! Как раз в 17.30 заканчивается работа!


 
 09 мар, 08 20:04
Сообщение  Herbarium Amoris / фотовыставка
 
[Не в сети] Местный житель

Аватара пользователя

Сообщения: 709
Откуда: Minsk

Профиль

gRoceR писал(а):
жаль что время неподходящее! Как раз в 17.30 заканчивается работа!


если есть сильное желание, то придти на встречу со шведскими фотографами в галерею NOVA можно и с оазданием. никто вас за это не расстреляет! :lol:

_________________
...художественное творчество средствами фотографии является своего рода коллективным мифотворчеством, способом создания иллюзии счастья отдельного человека и ментальной терапией для всего человечества... (кто-то из умных)


 
 10 мар, 08 18:41
Сообщение  Herbarium Amoris / фотовыставка
 
[Не в сети] Читатель

Аватара пользователя

Сообщения: 33
Откуда: Минск
Камера: Canon 7D

Профиль

отличная выставка. Жаль, что вчера не пошел на встречу с Коинбергом.





svergie.jpg [ 25.57 Кб | Просмотров: 586 ]

_________________
Делай что должен..
 
 13 мар, 08 21:53
Показать сообщения за:  Поле сортировки  
Начать новую тему Ответить на тему  Herbarium Amoris / фотовыставка

 


Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: Google [Bot] и гости: 20


Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете добавлять вложения

cron
  



Форум Фотографов в Беларуси
© 2004 - 2021  
znyata.com
Scripts based on phpBB © phpBB Group

  


Фотограф