На вуліцы мяне спыніў знаёмы фатограф: “Ты ўсё ў нас ведаеш. Скажы… Куды можна прадаць мой фота-архіў?” – “Цяжкае пытанне…” – “У мяне ёсць усе нашыя шэсці і мітынгі! Партрэты ўсіх нашых артыстаў і мастакоў, літаратараў і палітыкаў. Няўжо ніхто не купіць?” – “Бацькаў архіў я нікому не прадаваў…” – “Колькі можна ўзяць за архіў? Ты думаш, што я шмат прашу. Не! Колькі ў нас каштуе квадратны метар кватэры? Тысячу даляраў. Я прашу адну тысячу, адзін квадратны метар за працу ўсяго майго жыцця. Ніхто не дае. Маё жыццё нікому не трэба…”
адсюль:
http://adam-hlobus.livejournal.com/335536.html
адсюль:
http://adam-hlobus.livejournal.com/335536.html