форум фотографов - разговоры о фото

Форум фотографов в Беларуси: forum.znyata.com
Смотрите также основной портал фотографов: znyata.com

 




Автор Сообщение
Сообщение  Пасольства Швецыі прапануе
 
[Не в сети] Модератор

Аватара пользователя

Сообщения: 280
Откуда: Minsk
Камера: Bronica SQ-AI, Nikon

Профиль

Аддзяленне Пасольства Швецыі ў Мінску пры падтрымцы Шведскага Iнстытута, прапануюць беларускай аўдыторыі видэа-инсталяцыі “Шахматы” (Магнус Бэртас, Дзмітры Плакс - Швецыя) і “Грошык за твае думкі” (Дрор Файлер, Гуніла Шольд Файлер - Швецыя). Вернісаж і перформанс адбудуцца 18 студзеня 2007 года ў 16.00 у Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (г.Полацк, вул. К. Маркса, 2а) і 19 студзеня 2007 года ў 17.00 ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск, пр. Незалежнасці, 47). Відэа-інсталяцыі можна будзе пабачыць у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску да 27 студзеня 2007 года. У прэзентацыі інсталяцый будуць удзельнічаць аўтары.

20 студзеня ў 14.00 у памяшканні Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску адбудзецца семінар Дзмітрыя Плакса “Прынцып няпэўнасці і мастацтва інсталяцыі”. Семінар разлічаны на ўсіх жадаючых, каму цікавыя “прыгоды аб’екта ў віртуальнай і фізічнай прасторы” і шырэй – грунтоўныя пытанні існавання мастацтва, як “аб’екта ў полі зроку назіральніка”. Што меў на ўвазе Вітгенштайн, калі гаварыў што дзверы паварочваюцца нерухомых завесах? Што здараецца з аб’ектамі, калі мы паварочваемся да іх спіной, або што адбываецца ў кампутарнай гульне, пасля таго, як мы адыходзім ад кампутара, прачытаўшы надпіс: “Game over”? Магчымыя адказы на гэтыя і іншыя падобнага кшталту пытанні будуць абмяркоўцца ў часе семінара.

20 студзеня ў 18.00 у клубе “Стэп” (Мінск, вул. Прытыцкага, 62) пройдзе сумесны Музычна-тэкставы перформанс "Спёка" з удзелам Дзмітрыя Плакса, вядомага беларускага гурта “Drum Ecstasy” і шведскага кампазітара сучаснай мастацкай музыкі і выканальніка фры-джаза Дрора Файлера, а таксама канцэрт Дрора Файлера і гурта “Drum Ecstasy”.

Па пытаннях, звязаных з імпрэзай просьба звяртацца да каардынатара праграм Аддзялення Пасольства Алены Касько: Elena.kasko@sweden.by; тел. 2265948, або ў Музей сучаснага выяўленчага мастацтва – 2882468.


Інфармацыя пра мастакоў:

Дрор Файлер (Dror Feiler) – адзін з самых вядомых у свеце шведскіх кампазітараў сучаснай мастацкай музыкі і выканальнікаў фры-джаза. Працуе як мастак у пары з жонкай Гунілай Шольд Файлер.

Гуніла Шольд Файлер (Gunilla Sköld Feiler) - шведская мастачка. Працуе ў асноўным у галіне мастацтва інсталяцыі. Саўладальніца (разам з Дрорам Файлерам) галерэі сучаснага мастацтва Tegen 2 у Стакгольме.

Магнус Бэртас (Magnus Bärtås) – адзін з найбольш паспяховых сучасных мастакоў Швецыі. Выкладчык вышэйшай мастацкай школы Konstfack у Стакгольме. Акрамя мастацтва займаецца літаратурай і навуковымі даследваннямі ў галіне сучаснага мастацтва.

Дзмітры Плакс (Dmitri Plax) – мастак і пісьменнік.

Гурт «Drum Ecstasy» - адзін з найбольш вядомых беларускіх музычных гуртоў шумавой сцэны.


 
 17 янв, 07 10:48
Показать сообщения за:  Поле сортировки  
Начать новую тему Ответить на тему  Пасольства Швецыі прапануе

 


Кто сейчас на конференции

Сейчас этот форум просматривают: нет зарегистрированных пользователей и гости: 13


Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете добавлять вложения


  



Форум Фотографов в Беларуси
© 2004 - 2021  
znyata.com
Scripts based on phpBB © phpBB Group

  


Фотограф